Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адказныя за фальсіфікацыі ў Беларусі будуць назіраць за выбарамі ў Латвіі? 17:53, 04/10/2006
Беларускія назіральнікі будуць сачыць за ходам выбараў у Сойм Латвіі, якія адбудуцца 7 кастрычніка. Як паведамляе БелТа, у складзе групы міжнародных назіральнікаў з боку Беларусі будзе 9 прадстаўнікоў. Сярод іх супрацоўнікі амбасады Беларусі ў Латвіі і Цэнтарвыбаркама РБ. Акрамя таго, для асвятлення парламенцкіх выбараў акрэдытаваныя два беларускіх тэлежурналіста.
Усяго за ходам галасавання будуць сачыць звыш ста міжнародных назіральнікаў.
Нагадаем, што Еўразвяз занёс у спісы неўяздных беларускіх службоўцаў шэраг службоўцаў беларускага Цэнтарвыбаркама – за фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў сакавіку цяперашняга года.