Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мілінкевіч правёў шэраг міжнародных сустрэч
13:13, 04/10/2006

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся 3 кастрычніка ў Мінску з Пэрам Карлсанам, амбасадарам Каралеўства Даніі ў Расіі, акрэдытаваным па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Беларусь.

У размове былі закранутыя пытанні бягучай палітычнай сітуацыі ў Беларусі, становішча палітычных зняволеных і перспектываў канкрэтных крокаў Еўропы ў справе дэмакратызацыі Беларусі, а таксама стварэння супольных ініцыятываў, маральна і палітычна падтрымліваючых дэмакратычныя сілы Беларусі ў іх імкненні да свабоды і дэмакратыі.

Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што сённяшнія спробы еўрапейскіх краін дапамагаць дэмакратычным сілам Беларусі ёсць для Еўропы “безумоўным крокам наперад, але казаць пра большую эфектыўнасць можна будзе толькі тады, калі Еўропа выпрацуе канкрэтную палітыку супрацоўніцтва з Беларуссю і грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі”.

Учора ж адбыліся таксама перамовы Аляксандра Мілінкевіча з Эрыкам Джойсам, членам парламенту Брытаніі ад партыі “лейбарыстаў” і парламенцкім сакратаром дзяржаўнага Міністра гандлю і прамысловасці Вялікай Брытаніі. Падчас сустрэчы палітыкі абмяняліся думкамі, што да існуючай палітычнай сітуацыі ў Беларусі і перспектываў супрацоўніцтва на ўзроўні палітычных партый і грамадскіх ініцыятываў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: