Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пратэстанты будуць мітынгаваць
14:26, 04/10/2006

Прадстаўнікі царквы «Новае жыцьцё» плянуюць правесьці мітынг на знак пратэсту супраць пазбаўленьня царквы зямлі і памяшканьня. Заяўка на правядзеньне мітынгу 21 кастрычніка на плошчы Бангалор з 14 па 16:30 пададзеная ў гарадзкую мэрыю. Такім чынам вернікі царквы хочуць прыцягнуць увагу грамадзтва да сваіх патрабаваньняў: скасаваць рашэньне Менгарвыканкаму аб пазбаўленьні царквы зямлі і будынку, і дазволіць перапрафіляваць будынак царквы ў культавы.

Як паведамляе “Наша Ніва”, 29 верасьня Менскі гарадзкі тэрытарыяльны фонд дзяржаўнай маёмасьці пераказаў сродкі на рахунак царквы згодна з рашэньнем Гаспадарчага суду Менску аб прымусовым выкупе будынку пры вул.Кавалёва, 72. Паводле беларускага заканадаўства, царква «Новае жыцьцё» мусіць цягам 10 дзён з моманту паступленьня грошай перадаць будынак у валоданьне фонду. У гэтай сытуацыі вернікі царквы сваю пазыцыю акрэсьліваюць наступным чынам: «Царква добраахвотна будынак не аддасьць. Гэта азначае, што, аб’яднаўшы ўсе свае рэсурсы, вернікі царквы «Новае жыцьцё» плячом да пляча з хрысьціянамі іншых цэркваў Беларусі будуць бараніць свае правы».

Канфлікт царквы зь менскімі гарадзкімі ўладамі распачаўся ў 2004 г., калі Менгарвыканкам пачаў забараняць богаслужэньні ў набытым царквой будынку пры вул.Кавалёва, 72 (былым кароўніку). У жніўні 2005 г. Менгарвыканкам сваім рашэньнем пазбавіў царкву «Новае жыцьцё» права карыстаньня зямлёй. Адначасова было пастаўленае пытаньне аб прымусовым выкупе будынку царквы плошчай 1641 квадратных мэтраў за 37,5 млн. руб. (10 даляраў ЗША за 1 кв.м). Абскарджаньне рашэньняў гарадзкіх уладаў у судовым парадку плёну не прынесьла.

6 кастрычніка а 12:00 у будынку царквы пры вул.Кавалёва, 72, мае адбыцца прэс-канфэрэнцыя.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: