Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейскія памежнікі за ўводзіны візавага рэжыму паміж Беларуссю і Грузіяй 12:39, 04/10/2006
Некаторыя грамадзяне Грузіі, якія не маюць расейскіх віз, могуць патрапіць у Расею праз Беларусь, паведамілі "Інтэрфаксу" у аператыўнай групе Федэральнай памежнай службы ФСБ Расіі ў Беларусі. "Грамадзяне Грузіі прыбываюць у Беларусь авіяцыйным транспартам, а потым, карыстаючыся адсутнасцю памежнага кантролю на беларуска-расейскай мяжы, пераязджаюць у Расію", – растлумачылі ў аператыўнай групе.
"Нам пастаўленая задача, выпрацаваць комплекс мер для рашэння дадзенай праблемы", – адзначыў суразмоўца агенцтва.
Найбольш дзейснай мерай, лічаць расейскія прадстаўнікі, былі б уводзіны візавага рэжыму паміж Беларуссю і Грузіяй. "Але гэтае рашэнне выключна палітычнае", – адзначылі ў аператыўнай групе ФПС РФ.