Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



КДБ будзе цясней супрацоўнічаць з уладай
15:51, 04/10/2006

Савет управа КДБ Беларусі па Менску і Менскай вобласці загадаў усяму асабістаму саставу засяродзіць намаганні на аператыўным суправаджэнні рэспубліканскіх і рэгіянальных дзяржаўных праграм. Такое рашэнне прынятае на паседжанні Савета, якое прайшло ў Маладзечна.

Як паведамілі ў УКДБ, пры суправаджэнні дзяржаўных праграм супрацоўнікі дзяржбяспекі будуць садзейнічаць іх эфектыўнай рэалізацыі, здзяйсняць прафілактыку службовых злачынстваў і іншых правапарушэнняў.

На паседжанні Савета было адзначана канструктыўнае ўзаемадзеянне сталічнага УКДБ з органамі ўнутраных спраў, пракуратуры, іншымі органамі дзяржаўнай улады па прафілактыцы карупцыйных і экстрэмісцкіх праяў, спыненню распаўсюджвання наркатычных і псіхатропных сродкаў у моладзевым асяроддзі.

Дадзеныя намаганні "спрыялі ўмацаванню стабільнасці сацыяльна-палітычнага становішча ў Менскай вобласці і горадзе Менску, выяўленню і ўстраненню злачынных ценявых схем у эканамічнай сферы, лакалізавалі перадумовы да надзвычайных здарэнняў на асобных важных народна-гаспадарчых аб`ектах рэгіёна".

Старшыня Менскага аблвыканкаму Мікалай Дамашкевіч, які прымаў удзел у працы Савета, выказаў удзячнасць супрацоўнікам КДБ за эфектыўнае ўзаемадзеянне і паінфармаваў удзельнікаў аб рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па развіцці гаспадарча-прамысловага комплексу Менскай вобласці. Ён звярнуў увагу ўдзельнікаў нарады на неабходнасць больш цеснага супрацоўніцтва з кіраўнікамі структурных падпадзяленняў аблвыканкама, актывам вобласці, уключаючы моладзевыя арганізацыі. Мікалай Дамашкевіч выказаў шэраг практычных рэкамендацый сталічнаму УКДБ па якасным паляпшэнні прафілактычнай дзейнасці, падвышэнню яе выніковасці.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: