Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зміцера Дашкевіча будуць судзіць у Кастрычніцкім судзе Менску 12:02, 04/10/2006
Лідэра арганізацыі “Малады Фронт” Зьмітра Дашкевіча будуць судзіць у судзе Кастрычніцкага раёну Менску, паведаміла “Радыё Свабода”. Зьмітра абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Яму пагражае да двух гадоў пазбаўленьня волі. Ад 15 верасьня Зьмітра трымаюць пад вартай.
Крымінальную справу супраць некалькіх актывістаў “Маладога Фронту” распачынаў Камітэт барацьбы з тэрарызмам. Некалькі крымінальных справаў спынілі. Справу ж Зьмітра Дашкевіча давялі да суду.
За ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі ўжо адбываюць пакараньне актывісты “Партнэрства” Цімафей Дранчук і Мікола Астрэйка (гэта новы артыкул Крымінальнага кодэксу, дададзены ў часе выбарчай кампаніі).