Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прадстаўніцтва БРСМ у Гомельскай вобласьці паведаміла, што будзе ладзіць “Першы гарадзкі фэстываль працоўных атрадаў “Працоўны сэмэстар”. Як паведамляе праз сайт Гомельскага аблвыканкаму “ГА” БРСМ, асноўныя задачы фэстывалю – арганізацыя ідэалягічнай працы ў маладзёвых працоўных атрадах ды “працягваньне лепшых традыцыяў камсамольскіх маладзёвых працоўных атрадаў”. Як і чакалася, удзел у мерапрыемстве прымуць прадстаўнікі БРСМ, а таксама нейкія “байцы атрадаў”. Загадзя паведамляецца, што “звание лучшего получат командиры и бойцы молодежных отрядов”.