Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Актывісту «Маладога Фронту» пагражае смяротная кара 18:18, 05/10/2006
Актывіста "Маладога Фронту" Паўла Красоўскага арыштавалі па падазроне ў арганізацыі серыі выбухаў у Віцебску ўвосень мінулага года. Моладзевага актывіста падазраюць у парушэнні ар.139 ч.2 Крымінальнага кодэксу – "замах на забойства". У якасці пакарання асобе, якая абвінавачваецца па гэтым артыкуле, можа пагражаць смяротная кара. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі`97 паведаміў адвакат "Маладога Фронту" Павал Сапелка. Пасля сённяшняга допыту Паўла Красоўскага адправілі ў следчы ізалятар Віцебска.
Учора ў яго жодзінскай кватэры быў праведзены пяротрус, падчас якога канфіскавалі сістэмны блок, дыскі і друкаваную прадукцыю. Пасля гэтага Красоўскага на міліцэйскай машыне даставілі ў Віцебск і прапанавалі за свой кошт уладкавацца ў гасцініцы, а раніцаю выклікалі да следчага.
Следчыя лічуць, што П. Красоўскі падобны на фотаробат злачынца, які здзейсніў выбухі, складзены па апісанню сведак. П. Красоўскі адмаўляе сваё дачыненне да гэтых падзеяў.
За год пошукоў міліцыя не знайшла вінаватых у віцебскіх выбухах, нягледзячы на тое, што А. Лукашэнка публічна летась сказаў, што злачынцы ўжо затрыманыя і даюць сведчанні.
Праваахоўцы лічуць справу Паўла Красўскага "палітычнай". Па іх меркаванню, улады зноў спрабуюць абвінаваціць апазіцыю ў экстрэмізме. Падобнае адбывалася ў сакавіку мінулага года, калі старшыня КДБ, генпракурор і міністр унутраных справаў на спецыяльна скліканай прэс-канферэнцыі заявілі, што ў дзень выбараў на Кастрычніцкай плошчы рыхтуецца серыя выбухаў. Іх абвінавачванні апынуліся неабгрунтаванымі, і, зразумела, не пацвердзіліся, і, магчыма, менавіта зараз, постфактум, улады спрабуюць сфабрыкаваць крымінальныя справы супраць апазіцыянераў.