Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэм`ер-міністр Літвы: Магільнік будзе пабудаваны – іншага рашэння няма 14:29, 05/10/2006
Літва пабудуе магільнік радыёактыўных матэрыялаў недалёка ад беларускай мяжы, у раёне Ігналінскай АЭС. Аб гэтым прэм`ер-міністр Літвы Гедэмінас Кіркілас паведаміў у інтэрв`ю "Інтэрфаксу". "Гэты магільнік будзе пабудаваны ў раёне Ігналінскай АЭС па самых новых тэхналогіях. Такі магільнік ёсць у Швецыі - ён наогул адчынены - пад спецыяльным шклом. Яго наведваюць турысты і зусім адкрыта могуць бачыць усё, што там адбываецца, спускацца пад зямлю. Вядома, ён абсалютна бяспечны. Я думаю, мы такі праект таксама рэалізуем", – сказаў літоўскі прэм`ер-міністр.
Гедэмінас Кіркілас падкрэсліў, што "для Літвы няма другога рашэння і не можа быць".
"Сама атамная станцыя знаходзіцца на тэрыторыі Літвы. Пераносіць у іншае месца магільнік было б несур`ёзна. Зараз усе адыходы захоўваюцца там. Новы магільнік забяспечыць бяспеку. Я думаю, трэба людзям ратслумачыць, што магільнік з`яўляецца дадатковай мерай аховы. Ды і мы не першая краіна, якая прынімае такое рашэнне", - - сказаў літоўскі прэм`ер.