Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч стане даверанай асобай кандыдатаў у дэпутаты 14:36, 05/10/2006
“Я буду даверанай асобай у вялікай колькасці кандыдатаў і праеду максімальную. колькасць гарадоў краіны”, -- заявіў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч падчас он-лайн канферэнцыі на «Радыё Свабода».
- Калі былі выбары прэзідэнта, я лічыў што маю права праводзіць мітынгі паўсюдна, і рабіў гэта нягледзячы на папярэджанні ўлады, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч . Улада вельмі баіцца нас. Баіцца нашага дыялогу з людзьмі. Мы знойдзем магчымасці, каб падчас выбараў разам з кандыдатамі ў мясцовыя саветы праводзіць разнастайныя сустрэчы. Формы сустрэчы вызначым мы.
- Нас сапраўды пазбавілі права выбіраць, - адзначыў палітык. - Сёння ў нашай краіне ўлада нелегітымная, і змяніць яе выбарамі немагчыма. Яшчэ раз кажу, што ў стратэгіі дэмакратычных сілаў галоўная мэта – гэта вуліца. Падкрэсліваю – мірная вуліца, без радыкальных дзеянняў, але вуліца – адзіная наша магчымасць па ліквідацыі рэжыму.