Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У палітвязня Мікалая Астрэйкі нарадзілася дачка 12:53, 05/10/2006
У палітвязня, актывіста грамадзянскай ініцыятывы па назіранню за выбарамі "Партнёрства" Мікалая Астрэйкі нарадзілася дачка. Дзяўчынка важыць 3 280 грамаў. Паліна Астрэйка і дачка адчуваюць сябе добра. Актывіст "Партнёрства" Мікалай Астрэйка тым часам некалькі дзён назад быў пераведзены ў шклоўскую калонію ўзмоцненага рэжыму. Грамадскага дзеяча прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле 193 Крымінальнага кодэксу – "дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі". Гаворка ідзе аб "палітычных" папраўках у Крымінальны кодэкс, якія былі ўнесеныя напярэдадні прэзідэнскіх выбараў. Мікалай Астрэйка быў арыштаваны 21 лютага, праз 4 дні пасля вяселля.