Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Тарыфы ЖКХ будуць залежаць ад перамоў з Расеяй 15:35, 05/10/2006
Тарыфы на электрычную і цеплавую энергію для насельніцтва будуць залежаць ад вынікаў перамоў аб кошце расейскага прыроднага газу для Беларусі. Аб гэтым, як перадае БелаПАН, 5 кастрычніка ў сваім выступленні на канферэнцыі "Новыя тэхналогіі забеспячэння эфектыўнасці функцыянавання паліва-энергетычнага комплексу" у Менску паведаміў генеральны дырэктар канцэрна "Белэнэрга" Сяргей Белы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што да канца цяперашняга года тарыфы для насельніцтва змяняцца не будуць.
С. Белы адзначыў, што на сённяшні дзень насельніцтва Беларусі плаціць за электра- і цеплавую энергію ніжэй сабекошту. "Узровень пакрыцця па электраэнергіі складае 91%, па цеплавой энергіі за восем месяцаў - 72%", - сказаў кіраўнік канцэрну.
Датычна тарыфнай палітыкі ў дачыненні да краіны ў цэлым, С. Белы паведаміў, што канцэрн ужо даўно "выступаў з прапановамі, каб перайсці на тарыфы па кропках далучэння і па класах напружання", гэта значыць, дыферэнцыяцыі тарыфаў па групах спажыўцоў. "Але гэтыя працэсы дастаткова працяглыя. Відавочна, што тарыфы будуць змяняцца", – лічыць С. Белы. Па яго меркаванню, мадэрнізацыя асноўных вытворчых фондаў, прадугледжаная дзяржпраграмай, дазволіць знізіць страты ў цеплавых і электрычных сетках да прымальнага ўзроўня, што дапаможа пазбегнуць рэзкага росту тарыфаў. "Гэта самы правільны шлях, ён падтрыманы як міжнароднымі экспертамі, так і дзяржпраграмай. Я ўпэўнены, што выконванне праграмы, на якую неабходна выдаткаваць звыш 1 млрд даляраў ЗША, дазволіць дамагчыся зрухаў у тарыфнай палітыцы. Я не чакаю, што нейкія сур`ёзныя змены адбудуцца ў бліжэйшы год пасля пераходу на новае вылічэнне тарыфаў, але гэта задача, над якой трэбы працаваць усёй энергетычнай грамадскасці", – заявіў гендырэктар "Белэнэрга".