Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускае МЗС не зразумела нямецкага амбасадара
13:05, 05/10/2006

МЗС Беларусі лічыць некарэктнымі выказванні амбасадара Нямеччыны Мартына Хекера пра нібыта наяўныя складанасці ў атрыманні беларускіх віз, заявіў на брыфінгу кіраўнік управы інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Папоў.

Па яго словах, М. Хекер зрабіў адпаведную заяву на прэс-канферэнцыі 2 кастрычніка ў Менску.

"Выказванні амбасадара Нямеччыны намі ўспрынятыя як вельмі дзіўныя сэнтэнцыі", - адзначыў А. Папоў. Ён падкрэсліў, што беларускі бок выступае і працягвае выступаць за маскімальнае спрашчэнне візавага рэжыму паміж двумя краінамі. З 1 кастрычніка 2004 года для ўезду ў Беларусь няма неабходнасці мець запрашэнне для грамадзян ЕЗ па гасцёвой і дзелавой візе. Па турыстычнай візе прадстаўленая магчымасць двухразовага ўезду ў Беларусь. Акрамя таго, Беларусь прапануе спрасціць візавыя фармальнасці для асобных катэгорый грамадзян - студэнтаў, пенсіянераў - і гатова адчыніць дадатковыя консульскія пункты ў Мюнхене і Гамбургу, растлумачыў ён.

"Аднак гэтыя прапановы не падтрыманыя Нямеччынай", - канстатаваў афіцыйны прадстаўнік МЗС.

Па словах А. Папова, у МЗС таксама выклікалі здзіўленне дадзеныя амбасадара Нямеччыны аб колькасці выдадзеных грамадзянам Нямеччыны ўязных віз у Беларусь. "Па словах амбасадара, Беларусь выдае не больш 5 тысяч віз за год для нямецкіх грамадзян. У той жа час фактычна ў 2006 годзе выдадзена 36 тысяч віз, у тым ліку 10 тысяч турыстычных, а за 9 месяцаў цяперашняга года - 29 тысяч віз грамадзянам Нямеччыны".

А. Папоў таксама назваў "незразумелымі выказванні амбасадара, дзе ён не раіць прыязджаць у Беларусь".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: