|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Андрэй Іларыёнаў: «У Еўропе ёсць толькі дзве несвабодныя краіны - Беларусь і Расея» 16:01, 05/10/2006 – Большасці заходніх палітыкаў сітуацыя не здаецца гэтакай драматычнай. Былы нямецкі федэральны канцлер Шродар нават назваў Пуціна "чыстай вады дэмакратам". – Паводзіны Захаду ў дачыненні да Расеі супярэчаць тым каштоўнасцям, якія ён абвяшчае афіцыйна. Амерыканскія і еўрапейскія палітыкі ўвесь час паўтараюць аб тым, як неабходна дэмакратыя. Толькі да Расеі гэта, здаецца, не дачыняецца. Усе крызісы мінулых гадоў, ад разбурэння нафтагазавага канцэрна ЮКАС да арышту кіраўніка ЮКАСа Міхаіла Хадаркоўскага, ясна паказалі, што заходніх лідэраў не хвалююць дэмакратыя і палітычныя свабоды ў Расеі. Яны ім проста абыякавыя. Геапалітычныя інтарэсы і дамоўленасці з расейскім кіраўніцтвам аб пастаўках энерганосьбітаў для іх значна важней, чым любыя палітычныя прынцыпы. – Што вы думаеце пра крызіс у адносінах паміж Расеяй і Грузіяй? – Напружанасць існавала ўжо даўно. Напрыклад, адбываліся шматлікія невытлумачальныя выбухі трубаправодаў і ліній электраперадач, якія вядуць з Расеі ў Грузію. Усяго некалькі хвілін, і Грузія адрэзаная ад забеспячэння электраэнергіяй і газам. Але ніякая тэрарыстычная арганізацыя ні ў Расеі, ні за яе межамі не зацікаўленая ў тым, каб адрэзаць энергапаток у Грузію. – Чыіх жа гэта рук справа? Расейскіх спецслужбаў? – У той час было шмат здагадак, хто мог гэта зрабіць. – Расея, здаецца, усё больш злоўжывае сваімі энэргарэсурсамі, выкарыстоўваючы іх у якасці палітычнай зброі супраць суседзяў - як супраць Грузіі, так і супраць Украіны. – Мне здаецца, я быў першым, хто падвергнуў гэта крытыцы. Тым не менш, спачатку энергетычная зброя была выкарыстаная супраць такіх краін, як Грузія, Малдова або Украіна, а ўсярэдзіне самой Расеі. Такім метадам Масква зваліла непакорлівую адміністрацыю далёкаўсходняга Прымор`я. Некалькі гадоў таму былы віцэ-прэм`ер Анатоль Чубайс абмежаваў энергазабеспячэнне гэтага рэгіёна. Кожную зіму ў Прымор`е здараўся энергетычны крызіс. Людзі мёрзнулі і выходзілі пратэставаць на вуліцы. У студзені 2001 года, пасля асабліва жорсткіх маразоў, урад Прымор`я быў нарэшце змушаны сыйсці ў адстаўку. Гэты прыклад паказаў кіраўнікам іншых рэгіёнаў, што лепш прытрымлівацца ўказаў Масквы. – Акрамя таго, расейская дзяржава спрабуе ўсталяваць усё большы кантроль над энергетычным сектарам. – Верная выснова. Аднак нельга сказаць, што гэта абсалютна новы крок у палітыцы дзяржавы. Яго вытокі крыюцца ў 2003 годзе, у атацы на ЮКАС. Тады ўлады сцвярджалі, што ЮКАС не будзе канфіскаваны, нацыяналізаваны або, тым больш, разбураны. Аднак час паказаў, што з гэтага выйшла: ЮКАС з`яўляецца банкрутам. Ён знішчаны. – Канцэрн Shell зараз таксама трапіў пад націск расейскіх уладаў з-за свайго сахалінскага праекту. Ці не з`яўляецца гэта зноў часткай дзяржаўнай стратэгіі па вяртанні кантролю над энергетычным сектарам? – Праблемы, якія зараз узніклі ў Shell на Сахаліне, – гэта адплата за тое, што Захад надаў занадта мала ўвагі справе ЮКАСа. Расейскае кіраўніцтва жадае кантраляваць вялікую частку энергетычнага сектара. Але гэта яшчэ не ўсё. Была б памылкова лічыць, што гаворка ідзе толькі пра рэнацыяналізацыю. Дзяржава выкарыстоўваецца, хутчэй, для таго, каб адняць у выключных асоб іх уласнасць і перадаць яе ў рукі іншых выключных асоб.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|