Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 67 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Ярашук: «Зварот за дапамогаю да Лукашэнкі яшчэ раз пацвердзіў залежнасць ФПБ ад улады»
14:11, 06/10/2006

"Нават, калі на гэтым радыё і адбываецца забастоўка, то ў гэтым няма нічога дзіўнага. Я маю на ўвазе парадкі, якія там усталяваныя, калі людзей прымушаюць працаваць у жорсткам ідэялагічным рэчышчы. Любы журналіст, які хоць трохі сябе паважае, павінен быў бы рэагаваць. Аднак, гэтае радыё цалкам афіцыёзнае, там пануе такі жа валюнтарызм, як у цэлым у Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Калі гэтыя журналісты ішлі працаваць на радыё ФПБ, яны павінны былі разумець, што ФПБ – не самастойная арганізацыя. Толькі вар`ят будзе скардзіцца прэзідэнту, працуючы ў грамадскай арганізацыі. Яны папросту паскардзіліся свайму галоўнаму гаспадару, які мае ўладу над старшынёй федэрацыі Леанідам Козікам. Зварот за дапамогай да Лукашэнкі яшчэ раз пацвердзіў залежнасць ФПБ ад улады", – заявіў лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук, каментуя прэс-цэнтру Хартыі`97 інфармацыю пра абвяшчэнне журналістамі "Новага радыё" забастоўкі.

Радыё Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сёння раніцай у прамым эфіры абвясціла забастоўку. Прыкладна ў восем раніцы музыкальны блок "Новага радыё" перапыніўся заявай, у якой супрацоўнікі звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай абараніць іх ад самаўпраўнасці з боку кіраўніцтва ФПБ.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: