Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 67 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ломаць будзе кантраляваць «маштабна»
15:50, 06/10/2006

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Камітэт дзяржкантролю пачаў распыляць сілы на вялікую колькасць дробных праверкаў. Пры гэтым з боку застаюцца маштабныя кантрольныя мерапрыемствы, якія павінны і могуць выявіць сістэмныя парушэнні, якія прыводзяць да разбурэння дакладна адладжанага механізму гаспадарання, заявіў Лукашэнка, прадстаўляючы сёння на пасаду старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця.

Гэта зусім не значыць, паведаміў Аляксандраў Лукашэнка, што можна "праходзіць міма дробязяў". Дробныя пытанні павінны вырашацца хутка. Аднак у першую чаргу Камітэт павінен займацца буйнымі праблемамі. "Бюджэт, уласнасць, фінансавыя правапарушэнні, пытанні фінансавай разведкі – вось асноўныя сферы кантролю", – сказаў ён.

Беларускі кіраўнік заявіў, што ў апошні час Камітэт дзяржкантролю надта здаў свае пазіцыі. Ён нагадаў пра эфектыўную працу Камітэта па спыненні злоўжыванняў на Беларускім металургічным заводзе, на МТЗ, Беларускай чыгунке і Менскім падшыпнікавым заводзе. Лукашэнка адзначыў, што няма такіх значных для эканоміцы краіны праверак, як па Нацыянальнаму банку і галіне лясной гаспадаркі, няма аналізу вексельнага звароту і страхавога рынку.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў краіне далёка не зжытыя парушэнні падаткавага, банкаўскага заканадаўстваў, злоўжыванняў у фінансавай, гаспадарчай і бюджэтнай сферах. "Сёння жадаючых "прысмактацца" да дзяржаўнай казны больш чым дастаткова, - сказаў ён. - Проста схемы зладзейства зараз больш выдасканаленыя. Трэба аддаць належнае: паразумнелі тыя хто крадзе. І вы павінны ісці на крок наперадзе іх. Камітэт павінен быць бязлітасны да парушальнікаў, а таксама асобную ўвагу звярнуць на барацьбу з карупцыяю".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: