Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэс-цэнтр Хартыі` 97 спрабуе датэлефанавацца на мабільныя тэлефоны гукарэжысёрам радыёстанцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі "Новае радыё". Аднак тэлефоны або выключаныя, альбо не адказваюць. Журналісты радыёстанцыі таксама працягваюць адмаўляцца паведамляць якую-небудзь інфармацыю, спасылаючыся на тое, што ім забаронена даваць якія-небудзь каментары. Нагадаем, што сёння ў эфіры радыёстанцыі прагучала заява пра пачатак забастоўкі супраць самаўпраўства кіраўніцтва федэрацыі.
У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі аспрэчваюць заяву аб акцыі пратэсту.
- Ніякай забастоўкі на "Новым радыё" няма, - сказала "Салідарнасці" прэс-сакратар ФПБ Ірына Каганец. - Гэта адзін з гукарэжысёраў так забаўляўся. Ён самавольна зрабіў заяву. І за гэта панясе адказнасць у адпаведнасць з заканадаўствам.
Прозвішча гукарэжысёра Каганец назваць адмовілася. На гэтым размову прадстаўнік ФПБ скончыла.