Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Пінску забараняюць гандляваць недзяржаўнай газетай 11:04, 06/10/2006
У Пінску гарадскія ўлады настойліва “раяць” кіраўніцтву крамаў адмовіцца ад гандлю недзяржаўнай газетай “Мясцовы час”. На гэтым тыдні адміністрацыя крамы “Асторыя” накіравала ў рэдакцыю газеты ліст з просьбай скасаваць дамову на продаж “Мясцовага часу”, паведаміў службе маніторынгу БАЖ галоўны рэдактар газеты Віктар Ярашук.
“Мы паспрабавалі высветліць у чым прычына – газета карыстаецца попытам і добра прадаецца. Адказ быў кароткім, маўляў, кіраўніцтву крамаў супрацоўнік Пінскага гарвыканкама прама сказаў, што непажадана, каб у гандлёвай зале побач з дзяржаўнымі выданнямі знаходзілася недзяржаўная газета “Мясцовы час”. Ён папярэдзіў, што могуць быць непрыемнасці, калі з заўвагі не будуць зроблены высновы”, – расказаў Віктар Ярашук.
Перад гэтым рэдакцыя “Мясцовага часу” заключыла дамовы з шэрагам пінскіх крамаў на гандаль газетай. Са слоў кіраўніцтва выдання, яна расходзілася без астатку ў першы ж дзень паступлення ў продаж. Гэта парадавала супрацоўнікаў рэдакцыі, і яны планавалі наладзіць супрацоўніцтва і з іншымі крамамі горада. Але, такім чынам, колькасць крамаў, што гандлююць недзяржаўнай газетай, наадварот скарацілася.