Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
910 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Грамадзкія арганізацыі становяцца дзяржаўнымі
18:04, 09/10/2006

Зьнішчэньне грамадзянскай супольнасьці і людзкой актыўнасьці ідзе ня толькі шляхам закрыцьця грамадзкіх аб’яднаньняў, але іх адзяржаўленьнем. Пры гэтым укараненьне ў іх дзейнасьць чыноўнікаў уладных структураў назіраецца ў больш шматлікіх і ўплывовых суполках. Гэта і прадэманстравала абласная канфэрэнцыя грамадзкага аб’яднаньня "Беларускі саюз жанчын", якая на днях адбылася ў Горадні.

Па-першае, паведамляе belngo.info, старшынёй абласнога саюзу жанчынаў выбрана Марыя Бірукова, якая зьяўляецца намесьнікам старшыні аблвыканкама і якая кіравала ідэалёгіяй яшчэ пры камуністах. А гэта азначае, што ніякай творчасьці і ініцыятывы, якія выходзяць па-за межы ідэялагіі таталітарнай дзяржавы, жанчынам “ня сьвеціць”.

І ўвогуле, амаль усе выступы на канфэрэнцыі ГА былі агучаныя дэлегаткамі, якія займаюць дзяржаўныя пасады. Пачынаючы з дэпутатак “парлямэнту” і заканчваючы супрацоўніцамі ідэалягічных аддзелаў раённых выканкамаў. За выключэньнем хіба што шматдзетнай маці са Скідалю Натальлі Герасюк і старшыні пярвічнай жаночай арганізацыі камбіната будаўнічых матэрыялаў Сьвятланы Майнінай.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: