Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
910 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ніл Гілевіч: «Я далучаю свой голас у падтрымку Змитера Дашкевіча»
23:50, 09/10/2006

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч перадаў лідэру "Маладога Фронту", палітвязню Зміцеру Дашкевічу сваю кнігу "Толькі мы самі". Ён папрасіў маладафронтаўцаў перадаць яе ў менскі СІЗА на вуліцы Валадарскага, куды быў зняволены іх лідэр. У кнізе надрукаваныя публіцыстычныя артыкулы, прамовы і інтэрв`ю паэта за апошнія 10 гадоў.

– Я не раз і ў артыкулах, і ў вершах выяўляў сваю падтрымку нашай моладзі, якая дамагаецца, каб у Беларусі перамагла справядлівасць, праўда, культура і закон, перад якім усё павінны быць роўныя. Сёння я далучаю свой голас у падтрымку Зміцера Дашкевіча, – адзначыў Ніл Гілевіч у інтэрв`ю прэс-службе АГП. – Неабходна, каб як мага больш людзей усвядомілі, што маладафронтаўцы і ўсе іншыя людзі, у каго першым чынам ёсць сумленне, не могуць змірыцца з арыштам Зміцера. І з гэтым нельга мірыцца.

Трэба як мага больш гаварыць у сродках масавай інфармацыі аб Дашкевічы і аб тым, чаму яго кінулі ў турму. Як мага шырэй ахапіць гэтай інфармацыяй людзей і пераконваць тых, хто яшчэ сёння сумняваецца і па наіўнасці на нешта спадзяецца, што трэба дзейнічаць.

Сапраўды, што інкрымінуецца Дашкевічу? Культурны, інтэлігентны малады чалавек, прычым з хрысціянскай душой, проста не жадае жыць далей так, як яго прымушаюць. Ён змагаўся за нармалёвыя чалавечыя правы. І пэўна за тое, каб была зарэгістраваная арганізацыя Малады Фронт. Няма ніякіх падстаў хапляць і саджаць яго за гэта. Як і Казуліна. А у чым Казулін вінаваты? Уся яго віна ў тым, што ён сказаў праўду з тэлеэкрана. Але такую праўду, якая далёка не ўсім спадабалася. Яна і не магла спадабацца.

Улады баяцца актыўных грамадзян, асабліва маладых. Нядаўна "Свабода" паўтарыла мой верш "Кліч да беларускай моладзі". Ён сканчаецца словамі: "Толькі ты зберажэш Беларусь, Толькі ты, беларуская моладзь!".

Трэба, каб справа Дашкевіча выклікала як мага большы рэзананс. Неабходна паказаць, наколькі несправядлівая, бессэнсоўная і нялюдская ўся гэтая акцыя па яго затрыманню і зняволенню ў СІЗА, – адзначыў паэт.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: