Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 1011 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«International Herald Tribune»: Спыніць беларускі гандль зброяй
15:18, 10/10/2006

У той час, калі ААН забяспечвае дэлікатнае перамір`е ў Ліване і адначасова спрабуе пачаць міратворчую аперацыю у суданскім Дарфуры, больш увагі дастаецца такім відам узбраення, як ракетныя комплексы "Кацюша" і цяжкія верталёты Мі-24, з дапамогай якіх у двух гэтых войнах былі забітыя сотні тысяч людзей. Уся ўвага прыкаваная да зброі і ўдзельнікаў канфлікту, і шмат хто забывае, што вялікая частка зброі, якая падсілкоўвае гэтыя і іншыя лакальныя канфлікты, паступае з Усходняй Еўропы, з прыгнечанай дзяржавы – Беларусі, піша Марк Дуглас у амерыканскай газеце «International Herald Tribune».

Каб перамір`е ў Ліване стала паспяховым і міратворцы маглі здзяйсняць сваю місію ў Судане, неабходна заняцца Беларуссю як асноўным пастаўшчыком зброі для гэтых канфліктаў.

Хоць на Захадзе пра Беларусь вядома не шмат каму, гэтая краіна выдатна знаёмая неахайным гандлярам зброяй дзяржавам, якія падтрымліваюць тэрарызм, як актыўны і надзейны пастаўшчык забароненай зброі. Добра ведаюць Беларусь і ў ААН: у канцы 1990-х гадоў яна была прызнаная адным з найбольш злосных парушальнікаў забароны на пастаўку зброі ў Ірак. Цяжкія баявыя верталёты Мі-24, якія сёння сеюць смерць і разбурэнне ў вёсках Дарфура, – гэта пастаўкі Беларусі.

Выклікае трывогу той факт, што за апошнія шэсць гадоў Беларусь настолькі павялічыла пазапраўны гандль зброяй, што стала лідэрам ў ваенных пастаўках ісламскім краінам, якія падтрымліваюць тэрарызм. Толькі за 2001 год па дадзеных часопіса Jane`s Defence International, Беларусь таемна прадала зброі на суму звыш 500 млн даляраў. Яна прадавала палестынскім баявікам і такім краінам, як Сірыя і Іран, ракеты "Кацюша", 120-міліметровыя мінамёты, супрацьтанкавыя ракеты і міны.

Нават пасля 11 верасня 2001 года Беларусь не толькі працягнула рэалізацыю вялікай колькасці ўзбраенняў, якія дасталіся ёй пасля развалу Савецкага Саюза, практычна ўсім краінам з амерыканскага спісу спонсараў тэрарызму (уключаючы Паўночную Карэю, Судан, Іран і Сірыю), але і абвінаваціла ў гэтым сам Вашынгтон.

Беларускі кіраўнік Аляксандр Лкашэнка нават не спрабаваў утаіць, што дапамагае Сірыі ўзмацніць яе ваенны патэнцыял групіроўкі "Хізбалахх". "Незалежна ад таго, наколькі сур`ёзна нам будуць вымаўляць за гэта, – заявіў ён, – мы працягнем дапамагаць Сірыі ў ваенным дачыненні, таму што яна, са свайго боку, абяцала дапамагаць нам".

Як бы то ні было, Лукашэнка, здаецца, задаволены роляй міжнароднага злачынца. Яго адносіны з Захадам і так знаходзяцца на гранічна нізкім узроўні, і ён лічыць, што губляць ужо няма чаго. Адзіны, хто можа націснуць на Беларусь, – гэта суседняя Расея, але Крэмль працягвае падтрымліваць Лукашэнку. Гэта адбываецца не толькі таму, што Беларусь застаецца ў сферы маскоўскага ўплыву, але яшчэ і таму, што яна служыць зручным пасярэднікам для продажу расейскай зброі падазроным рэжымам, у савязях з якімі Крэмль не жадае быць заўважаны.

За апошнія дзесяць год ЗША прыклалі занадта мала намаганняў, каб прымусіць Расею спыніць злачынныя здзелкі з зброяй у Беларусі. Масква не толькі адмовілася супрацоўнічаць з Вашынгтонам у гэтым пытанні, але і пашырыла ваеннае супрацоўніцтва з Беларуссю.

У цяперашні час працягваюцца канфлікты, зброя для падтрымкі якіх паступае з Беларусі, гэта і Блізкі Ўсход, і Судан. Таму слабыя і нясмелыя дыпламатычныя спробы спыніць нелегальныя пастаўкі зброі з Беларусі дзяржавам, якія падтрымліваюць тэрарызм, і групіроўкам накшталт "Хізбаллах" павінны застацца ў мінулым. Замест іх неабходныя ўсебаковыя намаганні Злучаных Штатаў і Еўрапейскага звязу з мэтай дамагчыся ўвядзення санкцый ААН супраць Беларусі за нелегальныя пастаўкі зброі.

ЕЗ і Вашынгтон павінныя цесна супрацонічаць, каб эфектыўней выяўляць і перашкаджаць нелегальным пастаўкам беларускай зброі, уключаючы пастаўкі транзітам праз трэція краіны.

Калі не нарошчваць намаганні ў гэтым кірунку, беларуская зброя працягне падрываць перспектывы мірнага ўрэгулявання не толькі ў Ліване і Судане, але і ў шэрагу іншых гарачых кропак.

Майкл Дуглас - старэйшы навуковы супрацоўнік Рады па палітыцы дэмакратызацыі, былы супрацоўнік Дзярждэпартамента ЗША, стыпендыянт Фонда Фулбрайт. Спецыялізуецца па Беларусі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: