Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кубінскую дэлегацыю цікавяць беларускія банкі 14:34, 10/10/2006
9 кастрычніка ў Менску адбылася сустрэча страшыні кіравання Нацыянальнага банка Беларусі Пятра Пракаповіча з першым віцэ-прэзідэнтам Цэнтральнага банка Кубы. Таксама падчас двухдзённага візіту госці з вострава Свабоды правядуць перамовы ў найбуйных банках Беларусі і наведаюць Менскі аўтамабільны завод.
Адзначым, што ў апошнія гады таваразварот Беларусі з адным з самых актыўных сяброў Руху недалучэння ўвесь час расце. Бакі маюць намер пашыраць супрацоўніцтва ў банкаўскай сферы.
У самы блізкі час партнёры павінны будуць выпрацаваць узаемапрымальныя механізмы разлікаў за пастаўкі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, паведамляе тэлеканал "СТВ".