Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 1011 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Самая масавая галадоўка ў гісторыі незалежнай Беларусі
17:15, 10/10/2006

Дзесяткі цэркваў і тысячы веруючых па ўсёй Беларусі патрабуюць ад Менскага гарвыканкама адмяніць рашэнне аб прымусовым выкупе будынка царквы "Новае жыццё" па вул. Кавалёва,72 у Менску. Галадаюць 132 чалавека. За ўсю гісторыю незалежнай Беларусі наша краіна не ведала такой масавай галадоўкі пратэсту.

"Мы вырашылі цалкам адмовіцца ад ежы датуль, пакуль нашы патрабаванні не будуць выкананыя ўладамі, – гаворыць Вячаслаў Ганчарэнка, пастар царквы "Новае жыццё". – Мы патрабуем аднавіць справядлівасць: па-першае, адмяніць рашэнне Мінгарвыканкама паводле якога царква "Новае жыццё" пазбавілася зямлі і будынка. Па-другое, дазволіць перапрафіляваць будынак царквы ў культавы. Мы жадаем праводзіць тут свае сходы і маліцца".

Улады некалькі гадоў ігнаруюць сітуацыю вакол царквы і не звяртаюць увагі на гэтыя патрабаванні. Звяртаючыся ў суд, і не быўшы пачутымі, веруючыя пайшлі на гэты крок. Падставай для пачатку галадоўкі-паста стаў прымусовы выкуп будынка царквы "Новае жыццё". 29 верасня гэтага года, паводле рашэння Менскага гарадскога Гаспадарчага суду (ад 21 ліпеня), грошы для прымусовага выкупу (каля 37,5 млн. беларускіх рублёў) былі пералічаныя з рахунку Фонду Менгармаёмасць на рахунак царквы "Новае жыццё". Пасля гэтага веруючым было дадзена 10 дзён на тое, каб вызваліць будынак. Тэрмін мінуў 8 кастрычніка.

У адказ на гэтыя дзеянні 5 кастрычніка, у чацвер, веруючыя царквы "Новае жыццё" абвясцілі галадоўку. На дадзены момант галадаюць 132 чалавека па ўсёй Беларусі. Сваю салідарнасць з царквой "Новае жыццё" выказалі веруючыя Расеі, Украіны, ЗША, Літвы, Латвіі, Англіі і іншых краін. "Новае жыццё" актыўна падтрымліваюць хрысціяне са ўсёй Беларусі.

На дадзены момант сітуацыя вакол царквы застаецца напружанай. Пакуль улады не прадпрымалі ніякіх актыўных дзеянняў у адказ на галадоўку веруючых. У царкве спадзяюцца, што сітуацыя ў хуткім часе будзе вырашаная – улады пайдуць насустрач веруючым і задаволяць іх патрабаванні.

"Мы звяртаемся з патрабаваннем адмяніць рашэнне Менгарвыканкама і даць нам магчымасць здзяйсняць нашу статутную дзейнасць у будынку сваёй царквы і на сваёй зямлі. Гэта рабаванне, і мы не збіраемся аддаваць наш будынак рабаўнікам, нават калі яны затуляюцца судовымі рашэннямі", – гаворыць Сяргей Луканін, юрыст царквы "Новае жыццё".

Даведка:

У пачатку 2002 года менская рэлігійная суполка "Новае жыццё" набыла будынак кароўніка пад Менскам у р-не вёскі Сухарава. У 2004 г. тэрыторыя вёскі ўвайшла ў рысу горада. Гэта стала падставай для пачатку ціску гарадскіх улад на "Новае жыццё" з мэтай пазбавіць суполку будынка і права карыстання прылеглай да яго тэрыторыі. За кароткі час веруючыя ўладкавалі і прыстасавалі яго для сваіх патрэб. На набажэнствы ў царкву збіраюцца ад 700 да 1000 чалавек.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: