Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 1011 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вырашаецца лёс Паўла Красоўскага
10:22, 10/10/2006

Сустрэча сьледчых з затрыманым маладзёвым актывістам Паўлам Красоўскім прызначаная на 10 кастрычніка а 14 гадзіне. Падчас яе вырашаць, ці па справе віцебскіх выбухаў утрымліваць моладзевага актывіста і надалей за кратамі ізалятару часовага ўтрыманьня, ці зьмяніць меру на іншую. Пра гэта “Радыё Рацыя” паведаміў прадстаўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Леанід Сьвецік. Таксама ён інфармаваў, што інтарэсы Красоўскага разам зь менскім адвакатам Паўлам Сапёлкам пачаў абараняць яшчэ і віцебскі адвакат Вячаслаў Праскаловіч.

Зроблена гэта дзеля таго, каб падабаронны ў любы момант мог атрымаць кваліфікаваную юрыдычную дапамогу. Праскаловіч ужо наладзіў сталую сувязь са сьледчымі. Ёсьць спадзяваньне, што затрыманаму можна будзе перадаць некаторыя неабходныя рэчы ды прадукты, безь якіх яму прыйшлося перакідвацца мінулыя выходныя.

Каб падтрымаць Красоўскага, да яго прыяжджае маці, якая катэгарычна абвяргае магчымасьць удзелу сына ў гэткім злачынстве. Абвінавачаньне Тамара Красоўская назвала “фарсам і дзікунствам”. Тым больш, яно не стасуецца з тым, што падчас выбухаў у Віцебску моладзевы актывіст знаходзіўся за мяжой.

Пра закрыцьцё справы ў адносінах да Красоўскага ні праваабаронцы, ні адвакаты пакуль размовы не вядуць, хаця і спадзяюцца на гэта.

Павал Красоўскі быў затрыманы некалькі дзён таму. Яго падазраюць у арганізацыі выбухаў у Віцебску ў мінулым годзе. Актывісту пагражае смяротная кара.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: