Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 1011 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Уступілі ў сілу папраўкі ў Выбарчы кодэкс
14:48, 10/10/2006

Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў пройдуць па новым выбарчым заканадаўстве. Адпаведныя папраўкі ўступілі ў сілу з 10 кастрычніка, у адзін дзень з падпісаннем Аляксандрам Лукашэнка указу аб прызначэнні мясцовых выбараў на 14 студзеня 2007 года. Найболей істотным новаўвядзеннем з`яўляецца змена парадку абрання дэпутатаў мясцовых Саветаў. У прыватнасці, законапраектам прадугледжваецца пераход ад мажарытарнай сістэмы абсалютнай большасці да сістэмы адноснай большасці. Гэта значыць, што мясцовыя выбары будуць праводзіцца ў адзін тур. А пераможцам стане кандыдат, які набраў больш за ўсіх галасоў.

Законапраектам змяняецца парадак правядзення сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі. З гэтага часу сходы, якія арганізуюцца па-за памяшканнямі, мэтай якіх з`яўляецца агітацыя, будуць аднесеныя да кампетэнцыі закона "Аб масавых мерапрыемствах". Для арганізацыі сустрэч з выбаршчыкамі кандыдату неабходна будзе атрымаць дазвол мясцовай выканаўчай і распарадчай улады. Разглядаць заяўкі кандыдатаў на правядзенне сустрэч з выбаршчыкамі яны абавязаныя не пазней трох дзён з моманту іх падачы. Зносіны з выбаршчыкамі могуць адбывацца толькі ў спецыяльна адведзеных месцах, паведамляе БелаПАН.

У законапраекце змяшчаецца забарона на выраб друкаванай агітацыйнай прадукцыі за межамі краіны, а таксама пашыраны круг суб`ектаў, якія могуць быць пакараныя за парушэнне выбарчага заканадаўства. Апрача кандыдатаў у прэзідэнты і дэпутаты з выбараў могуць быць знятыя і асобы, якія высоўваюцца кандыдатамі. Прыцягненне ўдзельнікамі выбарчага працэсу замежнай дапамогі таксама будзе карацца адменай рэгістрацыі.

Законапраектам з 10 да 5 дзён да выбараў скарачаецца тэрмін забароны на публікацыю ў СМІ апытанняў грамадскай думкі.

Акрамя таго, Выбарчы кодэкс і закон "Аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь" прыводзяцца ў адпаведнасць з новай рэдакцыяй Канстытуцыі. З іх выключаюцца палажэнні, якія абмяжоўваюць двума тэрмінамі магчымасць займання пасады прэзідэнта адной і той жа асобай.

У часткі правядзення мясцовых рэферэндумаў законапраектам забаронена выносіць на іх пытанні, якія ўрэгуляваныя рэспубліканскім заканадаўствам.

Прыняцце дадзенага законапраекта дазволіць зэканоміць на мясцовых выбарах каля 6 мільярдаў рублёў. Сама ж выбарчая кампанія абыйдзецца падаткаплацельшчыкам у 28,5 мільярда рублёў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: