Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 1011 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менск едзе прэзідэнт Азербайджана
12:43, 10/10/2006

Беларускі бок з нецярпеннем чакае візіту прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Ільхама Аліева ў Менск, які павінен адбыцца ў самы блізкі час. Аб гэтым паведаміў старшыня "палаты прадстаўнікоў" "нацыянальнага сходу" Уладзімір Канаплёў сёння на сустрэчы ў парламенце з Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Азербайджана ў Беларусі Тэймурам Нагіевым.

Уладзімір Канаплёў выказаў пераканансць, што адносіны, якія склаліся паміж Беларуссю і Азербайджанам, у далейшым будуць развівацца яшчэ больш дынамічна.

Тэймур Нагіеў са свайго боку заявіў, што візіт лідэра Азербайджана ў Беларусь, які мае быць, умацуе двухбаковае супрацоўніцтва. Ён таскама дадаў, што ў Азербайджана ёсць вялікая цікавасць да Беларусі. Галоўнае месца ва ўзаемадзеянні займаюць эканамічныя адносіны. Па меркаванні азербайджанскага дыпламату, да канца цяперашняга года ўзаемны таваразварот у параўнанні з 2005 павялічыцца ў 2 разы. Тэймур Нагіеў лічыць, што супрацоўніцтва паміж двума краінамі мае вялікія перспектывы. Ёсць рэзервы для ўмацавання сувязяў у вобласці культуры і навукі, сказаў амбасадар.

Адзначым, што па выніках мінулага года Азербайджан займае сёмае месца ў аб`ёме гандлю Беларусі с краінамі СНД. Таваразварот з Азербайджанам у 2005-м у параўнанні з 2004 годам павялічыўся на 85,9% і склаў амаль 30 млн. Беларускі экспарт у гэтую краіну вырас на 87,9%, імпарт – на 60,7%. У студзені-ліпені 2006 года таваразварот павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2005 года на 34,5% і склаў $20,9 млн.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: