Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Недзяржаўную прэсу канчаткова знішчаюць 17:00, 10/10/2006
Недзяржаўную газету «Информ-прогулка» забаронена прадаваць ў кіёску “Брэстаблсаюздруку”, які знаходзіцца ў будынку Лунінецкага райвыканкама. Адпаведнае распараджэнне на мінулым тыдні паступіла непасрэдна ад старшыні райвыканкама В. Гаргуна, - расказаў службе маніторынгу БАЖ галоўны рэдактар «Информ-прогулки» Андрэй Вышынскі.
Васіль Гаргун выклікаў у райвыканкам кіраўніка Лунінецкага аддзялення “Брэстаблсаюздруку” П. Каратыша і распарадзіўся выдаліць штотыднёвік “Информ-прогулка” з кіёска выканкама. І гэта, не гледзячы на тое, паміж рэдакцыяй і прадпрыемствам “Брэстаблсаюздрук” існуе афіцыйная дамова на распаўсюд газеты.
Між тым, недзяржаўная рэгіянальная газета “Информ-прогулка”, якая выходзіць накладам 7 тысяч асобнікаў, карыстаецца папулярнасцю ў сваіх чытачоў і вельмі добра раскуплялася ў тым самым кіёску ў будынку Лунінецкага райвыканкама.