Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 1011 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Менскія ўлады ігнаруюць галадоўку пратэстантаў
15:33, 10/10/2006

Менскія гарадскія ўлады дагэтуль не адрэагавалі на галадоўку 132 веруючых пратэстанцкай царквы "Новае жыццё", нягледзячы на тое, што царква яшчэ 6 кастрычніка накіравала ў Менгарвыканкам заяву аб пачатку галадоўкі пратэсту. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі`97 паведаміла прэс-сакратар царквы "Новае жыццё" Іна Давыдовіч.

Нагадаем, што у галадоўцы пратэсту, якая праходзіць з 6 кастрычніка ў Менску, прымаюць удзел ужо 132 веруючых царквы "Новае жыццё". Людзі прыязджаюць абараняць царкву з Мозыра, Дзяржынску, Стоўпцаў, Жодзіна. Некалькі дзесяткаў чалавек сёння правялі ноч у будынку царквы. Ва ўчорашнім набажэнстве прынялі ўдзел 500 чалавек.

Пра пачатак акцыі пратэсту супраць дзеянняў Мінгарвыканкама – бестэрміновай галадоўцы – пратэстанты абвясцілі 6 кастрычніка. Было таксама вырашана праводзіць штодзённыя малітоўныя служэнні, а таксама арганізаваць мітынг пратэсту ў Менску на плошчы Бангалор 21 кастрычніка, заяўка на правядзенне якога была пададзеная 3 кастрычніка.

"Новае жыццё" падтрымалі хрысціяне іншых канфесій. Большасць пастараў поўнаевангельскіх цэркваў выявілі жаданне ўдзельнічаць у акцыях пратэсту, а іх у Беларусі каля 60.

21 ліпеня гаспадарчы суд Менску абавязаў царкву "Новае жыццё" прадаць будынак царквы на вул. Кавалёва, 72 Мінгарвыканкаму за 17 тысяч даляраў і вызваліць памяшканне да 8 кастрычніка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: