Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Звязда»: Фактычна мiлiцыянерам давядзецца дайсцi да кожнага безпрацоўнага 14:06, 10/10/2006
МУС Беларусi мае намер правесцi перапiс няўлiчаных працоўных рэсурсаў. Паводле слоў першага намеснiка начальнiка Дэпартамента па грамадзянству i мiграцыi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Аляксея БЕГУНА, прыкладна кожны трэцi працаздольны беларус не заяўляе аб сваiх крынiцах даходаў, не плацiць падаткi i не робiць адлiчэнняў у сацыяльныя фонды. Фактычна мiлiцыянерам давядзецца дайсцi да кожнага безпрацоўнага чалавека з гэтага «мiльённага спiса», каб высветлiць, на каго гэтыя людзi працуюць, піша дзяржаўная газэта “Звязда” .
Агульная колькасць такiх, не ўцягнутых у актыўную працоўную дзейнасць асоб, складае амаль 1 мiльён чалавек. Спiс «нахлебнiкаў» на шыi грамадства даволi вялiкi. У гэтую катэгорыю, напрыклад, уваходзяць i людзi, якiя займаюцца хатняй гаспадаркай, i кантынгент месцаў пазбаўлення волi, i нелегальныя прадпрымальнiкi, i «гастарбайтэры». Рэальная колькасць апошнiх, дарэчы, да гэтага часу невядомая. Афiцыйна за межамi Беларусi працуюць толькi каля 5 тысяч нашых суайчыннiкаў, з якiх прыкладна 3—4 тысячы — у Расii. Разам з тым, паводле звестак мiграцыйных службаў РФ, на тэрыторыi суседняй дзяржавы знаходзяцца ад 150 да 300 тысяч беларускiх «гастарбайтэраў». Аднак гэта толькi прыблiзная лiчба. Таму, як паведамiў Аляксей Бягун, МУС краiны вырашыла правесцi татальны манiторынг усiх суайчыннiкаў, якiя працуюць за мяжой, i грамадзян, якiя скрытна зарабляюць сабе на хлеб у Беларусi.
Фактычна мiлiцыянерам давядзецца дайсцi да кожнага чалавека з названага вышэй «мiльённага спiса», каб высветлiць, на каго гэтыя людзi працуюць. На гэта спатрэбiцца не менш за 2—3 месяцы. Пасля таго як будзе завершаны своеасаблiвы перапiс няўлiчаных працоўных рэсурсаў Мiнiстэрства ўнутраных спраў выступiць з канкрэтнымi прапановамi па iх легалiзацыi. Паводле слоў Аляксея Бегуна, напрыклад, было б мэтазгодна даць магчымасць «гастарбайтэрам» добраахвотна дэклараваць свае даходы, атрыманыя за мяжой, i плацiць падаткi ў бюджэт Беларусi, а таксама ўносiць адлiчэннi ў пенсiйны i iншыя фонды. Суграмадзян, якiя не захочуць дзялiцца даходамi з дзяржавай, прапануецца пазбавiць пэўных сацыяльных гарантый цi абмежаваць iльготы. Якiя канкрэтна меры будуць прыняты да «нахлебнiкаў» беларускага грамадства, Аляксей Бягун не паведамiў, бо, паводле яго слоў, зараз «пытанне толькi вывучаецца», -- адзначае «Звязда».