Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Новы этап барацьбы з палітычнай апазіцыяй
13:57, 11/10/2006

Новым этапам барацьбы з палітычнай апазіцыяй назвалі праваабаронцы арышт моладзёвага актывіста Паўла Красоўскага. Сёння стала вядома, што нараўне з падазронамі ў арганізацыі выбухаў у Віцебску ўвосень мінулага года, моладзевага актывіста падазраюць у здзяйсненні нападзенняў на непаўналетніх дзяўчын, якія адбыліся ў 1999 годзе ў некалькіх гарадах Беларусі. "Я назваў бы гэта новым этапам барацьбы з палітычнымі апанентамі. Калі раней ім ставілі ў віну палітычныя артыкулы, то зараз апазіцыянераў сталі вінаваціць у забойствах, арганізацыі выбухаў, згвалтаваннях. Такім чынам улады спрабуюць дыскрэдытаваць апазіцыянераў у вачах грамадства. Гэта беспрэцэндэнтная справа, бо зараз гэтым людзям пагражае смяротная кара або пажыццёвае зняволенне. Гэта ставіць Беларусь у адзін шэраг з такімі краінамі як Туркменістан і Узбекістан, дзе апанентам рэжыму падкідваюць зброю і наркотыкі. Справа Красоўскага – відавочна палітычная, і мы патрабуем яго неадкладнага вызвалення", – заявіў вядомы праваабаронца Валянцін Стэфановіч у інтэрв`ю прэс-цэнтру Хартыі`97.

Паўла Красоўскага арыштавалі 5 кастрычніка па падазроне ў арганізацыі серыі выбухаў у Віцебску ўвосень мінулага года. За дзень да гэтага ў яго жодзінскай кватэры быў праведзены пяротрус, падчас якога канфіскавалі сістэмны блок, дыскі і друкаваную прадукцыю. Следчыя лічуць, што П. Красоўскі падобны на фотаробат злачынца, які здзейсніў выбухі, складзены па апісанню сведак. П. Красоўскі адмаўляе сваё дачыненне да гэтых падзеяў.

За год пошукоў міліцыя не знайшла вінаватых у віцебскіх выбухах, нягледзячы на тое, што А. Лукашэнка публічна летась сказаў, што злачынцы ўжо затрыманыя і даюць сведчанні.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: