Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Маці Паўла Красоўскага ня можа перадаць сыну адзеньне і ежу
17:18, 11/10/2006

Другія суткі Тамара Красоўская, маці затрыманага жодзінскага актывіста Паўла Красоўскага, спрабуе перадаць сыну адзеньне і ежу. Нагадаем, што адразу пасьля ягонага затрыманьня адзеньне і ежу Паўлу Красоўскаму хацелі перадаць віцебскія сябры Партыі БНФ. Аднак без санкцыі старэйшага сьледчага па асабліва важных справах Рэспубліканскай пракуратуры Аляксандра Расолькі, які вядзе справу пра выбухі, ім гэтага зрабіць не дазволілі.

Дазвол удалося атрымаць толькі ўчора позна ўвечары, калі ў ізалятары перадачы ўжо не прымалі. Да таго ж афіцыйную паперу, падпісаную спадаром Расолькам, Тамары Красоўскай на рукі не далі, сказаўшы, што дазвол і саму перадачу ў ізалятар даставіць канвой. Аднак, паведамляе «Радыё Свабода», ні ўчора ўвечары, ні сёньня зранку, калі канвой прывозіў Паўла Красоўскага на допыт, перадачу ў маці так і не ўзялі.

Спадарыня Красоўская лічыць, што адмысловае стварэньне найгоршых умоваў утрыманьня ёсьць маральным ціскам на яе сына. Маці затрыманага паведаміла таксама, што сьледчая Вікторыя Шаварноўская парушыла і ейныя грамадзянскія правы: паклікала ў кабінэт, нібыта каб нешта спраўдзіць, пасьля чаго цягам амаль гадзіны дапытвала, не папярэдзіўшы, што гаворка ёсьць допытам, і не прапанаваўшы паклікаць адваката.

Павал Сапелка, абаронца Паўла Красоўскага, прапанаваў з гэтай нагоды напісаць скаргу ў Рэспубліканскую пракуратуру. Што да пэрспэктываў свайго падабароннага, то спадар Сапелка нічога пэўнага пакуль сказаць ня можа: паводле заканадаўства, падазраванага ў асабліва цяжкім злачынстве могуць трымаць пад вартай у гэтай якасьці да 10 сутак.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: