Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску канфіскавалі газету «Наша ніва» 17:38, 11/10/2006
Тры невядомых чалавекі, якія прадставіліся супрацоўнікамі КДБ, канфіскавалі 20 асобнікаў газеты «Наша ніва» ў мінскай краме «Сотвар». Свае дзеянні яны абгрунтавалі тым, што незалежнае выданне, нібыта, забаронена для распаўсюду ў сталіцы.
Аднак гэта не адпавядае сапраўднасці, бо «Наша ніва» зарэгістраваная Міністэрствам інфармацыі. Рэдакцыя мела дамову з крамай, а дадатак да пераліку тавараў зарэгістраваны ў адміністрацыі Першамайскага раёну Мінску. Канфіскацыя дакументальна не была аформленая, паведамляе сайт газеты «Наша ніва».