Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прыезд польскага пасла зацягваецца амаль на год
17:58, 11/10/2006

У Беларусi пяць суседак — Расiя, Украiна, Лiтва, Латвiя i Польшча. Яшчэ зусiм нядаўна дыпмiсii гэтых краiн у Мiнску ўзначальвалi амбасадары. Аднак зараз у беларускай сталiцы застаецца толькi пасол Расii — Аляксандр Сурыкаў, піша “Народная воля”.

Нядаўна Мiнск пакiнуў кiраўнiк лiтоўскай дыпмiсii Петрас Вайцекунас. Дыпламат узначалiў Мiнiстэрства замежных спраў сваёй краiны. Агрэман на новага пасла ўжо дасланы, але адказу ад беларускага боку пакуль няма. Таксама летам нечакана для ўсiх скончыўся тэрмiн знаходжання ў беларускай сталiцы яшчэ аднаго дыпламата — украiнскага амбасадара Валянцiна Налiвайчанкi. Дыпламат прыступiў да абавязкаў у лютым 2006 года, а ў маi ўкраiнскi прэзiдэнт Вiктар Юшчанка сваiм указам вызвалiў Налiвайчанку ад пасады пасла. Зараз украiнскай амбасадай у Мiнску кiруе Часовы Павераны ў справах Украiны ў Беларусi Аксана Кiцун. Калi афiцыйны Кiеў прышле ў Мiнск пасла i хто гэта будзе, невядома. Ва ўкраiнскай амбасадзе на гэты конт не даюць нiякiх каментарыяў.

Дэ-юрэ сёння ёсць пасол Латвii ў Беларусi. Аднак амаль два месяцы Майра Мора не была ў Мiнску. У жнiўнi, пасля скандалу з першым сакратаром амбасады Рэйма Шмiтсам, Майра Мора была выклiкана ў Рыгу для кансультацый. Кансультацыi, трэба разумець, доўжацца i па сённяшнi дзень. Ва ўсялякiм разе супрацоўнiкi пасольства на пытанне, калi вернецца ў Мiнск пасол Латвii Майра Мора, адказваюць: “Калi скончацца кансультацыi”.

Не менш скандальнай выглядае сiтуацыя з прызначэннем у Мiнск амбасадара Польшчы. Амаль год — з лiстапада 2005 года — польская дыпмiсiя ў Мiнску не мае кiраўнiка. У лютым 2006 года было аб`яўлена, што хутчэй за ўсё амбасадарам Польшчы ў Мiнску стане Хенрык Лiцвiн — кар`ерны дыпламат, якi зараз працуе ў сiстэме МЗС Польшчы, а раней узначальваў консульства сваёй краiны ва Львове. У свой час Лiцвiн працаваў намеснiкам польскага пасла ў Маскве. Часовы Павераны ў справах Польшчы ў Беларусi Аляксандр Васiлеўскi яшчэ тады казаў, што кандыдатуру Хенрыка Лiцвiна адобрыў афiцыйны Мiнск. Маўляў, засталося толькi высветлiць калi: да цi пасля прэзiдэнцкiх выбараў у Беларусi новы амбасадар прыедзе ў Мiнск. Аднак час iшоў, а польскай дыпмiсiяй у Беларусi па-ранейшаму кiраваў Часовы Павераны, прыезд пасла адкладваўся на нявысветлены тэрмiн. “Сёння таксама я не магу сказаць нiчога канкрэтнага, — кажа другi сакратар польскай амбасады Монiка Садкоўска. — Раней казалi, што Хенрык Лiцвiн прыедзе восенню. Агрыман ён ужо атрымаў. Пачакаем”.

Што ж, пачакаем... Але, пагадзiцеся, сiтуацыя вакол дыпмiсiй краiн, якiя суседнiчаюць з Беларуссю, падаецца трывожнай.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: