Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
14 кіламетраў нясвіжскія міліцыянты гналі мінскіх фанатаў 10:49, 12/10/2006
Не абыйшоўся без сюрпрызаў кубкавы футбольны матч паміж мінскім «Дынама» і рэчыцкім «Ведрычам-97», які праходзіў днямі ў Нясвіжы на стадыёне “Ураджай”.
Як паведамляе “Еўрапейскае радыё”, на матч прыехала каля 40 фанатаў мінскага клуба -- моладзь ва ўзросце 17-21 год. Хлопцы прыйшлі на стадыён на добрым падпітку, таму іх адразу ўзялі ў атачэнне нясвіжскія міліцыянты, як было заяўлена, “каб пазбегнуць канфліктаў”. Так, у коле супрацоўнікаў міліцыі іх і пратрымалі да канца гульні.
Калі высветлілася, што ў фанатаў няма грошай на адваротны шлях, супрацоўнікамі РАУС было прынята рашэнне адправіць моладзь пешшу ў суправаджэнні міліцыі і ДАІ на станцыю “Гарадзея” за 14 кіламетраў ад Нясвіжа. Там фанатаў пагрузілі ў электрычку і адправілі ў Мінск. Як паведамляе мінская міліцыя, на вакзале ў сталіцы яны былі ўжо цвярозыя.