Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч атрымаў Узнагароду імя Сэржыё Віера дэ Мэла 14:48, 12/10/2006
Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч названы лаўрэатам Узнагароды імя Сэржыё Віера де Мэла, высокага камісара ААН па правам чалавека. Узнагарода даецца за дзеянні дзеля мірнага суіснавання і супрацоўніцтва супольнасцяў, рэлігій і культур. Сёння ў Кракаве адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння высокай узнагароды.
Аляксандр Мілінкевіч уганараваны за “асабісты ўнёсак у абарону годнасці чалавека, яго права на свабоду, а таксама ў пабудову структур грамадзянскай супольнасці, і за дзейнасць у імя развіцця культуры і беларускай мовы”, - адзначаецца ў камунікаце Капітулы Узнагароды імя Сэржыё Віера де Мэла.
Узнагарода ўручаецца ад 2004 года з ініцыятывы Асацыяцыі “Willa Decjusza”. Першым лаурэатам стаў першы прэм’ер посткамуністычнай Польшчы Тадэвуш Мазавецкі.
Сёння ж у Кракаве пачнецца міжнароднуя канферэнцыя “Супольнасць дыялогу”, якую інаугурацыйным выступам адчыніць Аляксандр Мілінкевіч.
Даведка: Сэржыё Віера де Мэла - шматгадовы міжнародны прадстаўнік Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па падтрыманні міру ў свеце. Спіс поспехаў сп. Віера надзвычай уражвае: ад арганізацыі аховы і праграмы перасялення в’етнамскіх уцекачоў, усталяванне цывільнай адміністрацыі пад эгідай ААН у Косава да кіравання дзеяннямі ААН у часе пераходнага этапу ва Усходнім Ціморы. У 2002 годзе быў прызначаны на пасаду Высокага Камісара ААН па правам чалавека. Ад траўня 2003 года выконваў функцыі адмысловага прадстаўніка Генеральнага сакратара ААН у Іраку. Загінуў 19 жніўня 2003 года ў Багдадзе ў выніку тэрарыстычнага акта.