Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы сустрэнуцца са старшынёй Рады БНР толькі ў Варшаве 12:11, 12/10/2006
Фундацыя "Беларуская ініцыятыва" запрашае на сустрэчу са старшынёю Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкай Сурвіллай ды дзеячом беларускай дыяспары ў ЗША, колішнім рэдактарам Радыё Свабода, Вячкаю Станкевічам. Мадэратарам сустрэчы будзе былы амбасадар Польшчы ў Менску Марыюш Машкевіч.
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская служба Радыё Палёнія.
Сустрэча распачнецца 12 кастрычніка а 18.00 у залі нумар 130 Вышэйшай школы гандлю й права ім. Рышарда Лазарскага ў Варшаве (ul. Swieradowska 43, st. metra Wilanowska).
Івонка Сурвілла нарадзілася ў 1936 годзе ў Стоўпцах. З 1944 году - у эміграцыі. Жыла ў Францыі‚ Даніі‚ Гішпаніі. Цяпер жыве ў Канадзе. Мае дзьвюх дачок. Скончыла вышэйшую Мастацкую Школу ў Парыжы‚ пазьней - лінгвістычнае аддзяленьне Сарбонскага Ўнівэрсытэту (1959). Акрамя роднае мовы‚ валодае яшчэ васьмю: францускай‚ гішпанскай‚ ангельскай‚ нямецкай‚ дацкай‚ лацінскай‚ нарвэскай‚ польскай.
З 1997 году Івонка Сурвілла зьяўляецца старшынёй Рады БНР у выгнаньні.
Больш падрабязна пра дзейнасьць БНР на афіцыйнай бачыне www.radabnr.org