Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Назіранні: Менск напярэдадні матчу Беларусь-Славенія 15:38, 12/10/2006
Шматлікія мінчукі ўчора, напярэдадні і пасля футбольнага матчу Беларусь-Славенія, бачылі так званых беларускіх футбольных фанатаў – маладых людзей з паўтаралітровымі бутэлькамі піва "Крыніца", якія былі паабмотваны афіцыйнымі чырвона-зялёнымі сцягамі. Сёння мы публікуем на нашым сайце развагі аб убачанным удзельніка форума "Жывы часопіс", які піша пад нікам forever_panich. Яго назіранні, на наш погляд, заслугоўваюць увагі.
Што адчуваеш, калі, прагульваючыся па родным Менску, бачыш раптам натоўпы-купкі нецвярозых асобін, асобін, якія штосьці вішчаць, якія пазахуcтваліся ў чырвона-зялёнае нешта, якія размаляваныя чырвона-зялёным штосьці, якія панацягвалі на сябе чырвона-зялёнае, ўсё тое ж, штосьці? Так было ўчора. Ці ўзнікаюць у разумнага заўзятара станоўчыя эмоцыі? І ці не ў гэтых месцах (па шляху на стадыён і на самім стадыёне) найбольш востра адчуваецца падзел нашага грамадства, горада на два вымярэнні? Я не заўзятар, не фанат, але мне брыдка. Я ўсведамляю, што падобныя відовішчы не з`яўляюцца паказальнікам перамогі лукашызма ў нашай Беларусі. Но ў той жа ж час відовішча гэтае – вялікая і тоўстая прыкмета перамогі маразма і адсутнасці каштоўнасцей. Ім, па вялікаму рахунку, усё роўна, пад якімі колерамі выхадзіць. А добрая частка наогул не ведае нічога пра нашу сапраўдную нацыянальную сымволіку, "стабилизируемую" эканамічную праграму, гісторыю. І у гэтым ужо віна дэмакратычных сіл, якія да Аляксандра Мілінкевіча практычна не хадзілі "У НАРОД" або заходы былі мінімальныя. Магчыма тут ёсць віна шмат каго з нас, хто забыўся аб ступенчатасці падыхода і важнасці працы з насельніцтвам.
Як адладзіць механізм "сувязяў з грамадскасцю" у Менску, у раённым цэнтры, у беларускай вёсцы? Ці пачынаць "знізу" або "біць" спачатку па мэтавых групах у сталіцы? Як дзейнічаць эфектыўна ў цяперашніх умовах? Вось гэтыя пытанні павінны быць сфармуляваныя нашымі выразнымі палітыкамі ў самы блізкі час і ў тэмпе павінен быць атрыманы або перафармуляваны (калі яны кіруюцца старымі інструкцыямі) на іх адказ, за адказам – дзеянні.
Зараз жа такое пачуццё, што моладзь ужо абагнала ў сваёй дзейснасці старэйшае пакаленне супраціву. А калі так – то ўсе нашыя намаганні не марныя. Але менавіта два пакалення змогуць наблізіць перамены, дзейнічаючы разам. Моладзі заўсёды патрэбная слушная рада таго, хто пражыў больш, таго, хто мудрэй. Калі не знойдуць агульнай мовы – рэжым усё роўна паваліцца. Толькі хутчэй позна, чым рана.
А вы жадаеце чакаць? Жадаеце і далей бачыць родны Менск у тонах, якія не спалучаюцца па ўсіх нормах колераў, Менск, дзе зносяцца гістарычныя будынкі, і цэнтральныя вуліцы дагэтуль называюцца ў гонар камуністычных функцыянераў, шмат у каго з якіх рукі па локці ў крыві беларусаў? Менск, дзе асобіны плодзяцца і размножваюцца, паразітуюць, ператвараюць Беларусь у чырвона-зялёнае балота? Яны, у большай меры баязлівыя, не з`яўляюцца сілай, але яны – падмурак недалёкасці і тэрору. Ператварэнне асобіны ў чалавека, на мой погляд, асноўная праблема і задача беларускага грамадства.
P.S. Калі тут камусьці здасца, што я не люблю наш народ – хай ён пастараецца ўбачыць галоўную тэму і ідэю паста (гэтаму яшчэ ў школе вучылі), або знайдзіце мне хоць адзін абраз нашага народа тут? Таксама не маю ніякіх прэтэнзій да футбола як да з`явы і да беларускага футбола ў прыватнасці. Пост выключна аб тым, што я бачыў учора, аб сістэме, хлусні і памылках. Усім хто ўбачыў сябе ў гэтым пасце і ад таго пырскаючых сліной у каментарах – працягвайце ў тым жа духу – дарыце нам усмешкі.