Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Больш 200 чалавек галадае ў Беларусі 11:17, 12/10/2006
212 чалавек у цяперашні час прымаюць удзел у галадоўцы ў абарону пратэстанскай царквы "Новае жыццё". Сёння ў будынку правялі ноч больш 100 чалавек. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі`97 паведамілі ў прэс-службе царквы.
Пра пачатак акцыі пратэсту супраць дзеянняў Мінгарвыканкама - бестэрміновай галадоўцы - пратэстанты абвясцілі 6 кастрычніка. Было таксама вырашана праводзіць штодзённыя малітоўныя служэнні, а таксама арганізаваць мітынг пратэсту ў Менску на плошчы Бангалор 21 кастрычніка, заяўка на правядзенне якога была пададзеная 3 кастрычніка.
21 ліпеня гаспадарчы суд Менску абавязаў царкву "Новае жыццё" прадаць будынак царквы на вул. Кавалёва,72 Мінгарвыканкаму за 17 тысяч даляраў і вызваліць памяшканне да 8 кастрычніка.