Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 1213 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў турэцкі пісьменнік
14:35, 12/10/2006

У Швецыі названа імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2006 год. Ім стаў турэцкі пісьменнік Архан Памук за "пошук душы свайго меланхалічнага горада".

Архан Памук (нарадзіўся 7 чэрвеня 1952 у Стамбуле) – сучасны турэцкі пісьменнік, прадстаўнік постмадэрнізму, лаўрэат некалькіх турэцкіх літаратурных прэмій. Папулярны як у Турэччыне, так і за мяжой, яго творы былі перакладзеныя больш чым на 40 моў, паведамляецца на сайце Wikipedia.

Пісьменнік не хавае сваёй грамадзянскай пазіцыі ў сувязі з армянскім генацыдам і дыскрымінацыяй курдаў у Турэччыне, у сувязі з чым турэцкі ўрад падаў на яго ў суд.

Асноўныя тэмы творчасці пісьменніка – канфлікт і супрацьстаянне паміж усходам і захадам, ісламам і хрысціянствам, традыцыямі і сучаснасццю. Напрыклад, канфлікт паміж заходніцтвам і ісламізмам у сучаснай Турэччыне з`яўляецца галоўнай тэмай кнігі "Снег", якая выйшла ў 2002 годзе.

Нагадаем, што ў спісе кандыдатаў на атрыманне гэтай самай прэстыжнай міжнароднай узнагароды былі два беларускіх прадстаўніка: Святлана Алексіевіч і народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

Па прадстаўленню Швецкага ПЭН-цэнтру С.Алексіевіч з 2002 года намінуецца на Нобелеўскую прэмію за цыкл сваіх твораў ("У войны – не женское лицо", "Цинковые мальчики", "Зачарованные смертью", "Последние свидетели" и "Чернобыльская молитва"). Р.Барадулін на суісканне прэміі прадстаўлены ў 2006 годзе кнігай духоўнай паэзіі "Ксты". У зборнік увайшлі яго вядомыя паэтычныя цыклы ("Бетлеемам стане сэрца", "Босая зорка", "На ўскрайку вечнасці", "З застрэшша мамінае хаты", "Каб на зямлі жыццю цяплей было", "З лістоў да Васіля Быкава"), а таксама апошнія творы, сярод якіх "Рымскі дыпціх. Узрушэнне", прысвечаны папе рымскаму Яну Паўлу ІІ. Кандыдатура Р.Барадуліна высунутая вядомым грамадскім дзеячом, настаяцелем Менскага касцёла святых Сімеона і Алены Уладзіславам Завальнюком пры падтрымцы рады Саюза беларускіх пісьменнткаў, Беларускага і Расейскага ПЭН-цэнтраў і шэрагу іншых арганізацый.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: