Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь па просьбе Расеі можа ўвесці візы для грузінаў 13:29, 12/10/2006
Намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай думы па справах СНД і сувязях з суайчыннікамі Сяргей Антуф`еў лічыць, што Беларусь можа падтрымаць Расею ў змене рэжыму перасячэння мяжы грамадзянамі Грузіі. "Сёння грузіны прылятаюць у Менск, а паміж Расеяй і Беларуссю няма ніякіх абмежаванняў у перасячэнні, таму грузіны вельмі паспяхова прыязджаюць у Расею праз Менск", – сказаў С.Антуф`еў журналістам у Растове-на-Дану.
"Таму мы звярнуліся да Беларусі, з заявы Сяргея Сяргеевіча Сідорскага (прэм`ер-міністра рэспублікі Беларусь - ІФ) асабіста я зрабіў выснову, што Беларусь падтрымлівае нашы намаганні па стварэнні адзінага рэжыму перасячэння меж для грамадзян Грузіі", – адзначыў ён.
С.Антуф`еў удакладніў, што Расея і Беларусь з`яўляюцца суверэннымі дзяржавамі, таму "прававы рэжым перасячэння мяжы ўсталёўваецца ўрадамі".
Ён нагадаў, што Расея звярнулася да ўрада Беларусі з просьбай усталяваць рэжым перасячэння мяжы аналагічны таму, які існуе паміж Расеяй і Грузіяй.