Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 1213 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гомельскі суд пакараў дзеяча РНЕ штрафам у 1,5 мільёна рублёў
10:43, 12/10/2006

У Гомелі адбыўся суд над лідэрам мясцовай філіі Расейскага народнага адзінства (РНЕ). Дзеяча прафашысцкай арганізацыі па мянушцы Несьцер пакаралі штрафам у 1,5 мільёна беларускіх рублёў за наўмыснае нанясеньне цялесных пашкоджаньняў.

Злачынства, за якое 5 кастрычніка судзілі РНЕ-шніка, адбылося на пачатку восені. Несьцер напаў на вуліцы маладога чалавека, які ачышчаў сьцены дамоў ад улётак РНЕ. Несьцер жорстка зьбіваў пацярпелага, калі яго ўбачыў і затрымаў міліцэйскі патруль. Некалькі сутак гомельскі лідэр РНЕ адсядзеў у СІЗА, а перад судом ягоная маці папрасіла пацярпелага, маладзёна па імені Віталь, каб той забраў заяву. Віталь паслухаўся просьбы жанчыны, якая сьцьвярджала, што ейны сын моцна хворы. Тым ня менш, суд узяў пад увагу сьведчаньні міліцыянтаў і асудзіў дзеяча прафашысцкай арганізацыі.

Прыхільнікі РНЕ заўважна актывізаваліся ў Гомелі. Як сказаў «Радыё Рацыя» дэпутат гарадзкой рады Юры Глушакоў, за апошнія тры месяцы РНЕ-шнікі зьдзейсьнілі ўжо некалькі нападаў на грамадзкіх актывістаў. Акрамя таго, на форумах сайтаў некаторых гомельскіх дэмакратычных арганізацыяў зьявіліся пагрозы ў адрас апазыцыйных лідэраў, падпісаныя РНЕ-шнымі нікамі кшталту «Слава Расеі».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: