Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У склад ЦВК увайшлі «невыязныя» службоўцы 17:34, 12/10/2006
Працэс вылучэння кандыдатур у склад Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў завяршыўся. Спісы на днях будуць накіраваныя на разгляд кіраўніку дзяржавы і сябрам “савета рэспублікі” “нацыянальнага сходу” Беларусі. Аб гэтым паведаміла Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, растлумачыўшы, што 6 чальцоў Цэнтрвыбаркама прызначаюцца прэзідэнтам краіны і 6 – абіраюцца “саветам рэспублікі”.
Нагадаем, што тэрмін паўнамоцтваў дзеючага складу Цэнтрвыбаркама Беларусі мінае ў канцы студзеня 2007 года.
З 12 чальцоў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў 7 высунутыя ў яе склад паўторна. У іх ліку – Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, сакратар камісіі Мікалай Лазавік, загадчык арганізацыйна-прававым аддзелам Цэнтрвыбаркама Надзея Кісялёва.
Нагадаем, што кіраўніцтва ЦВК – Лідзія Ярмошына і Мікалай Лазавік – нараўне з іншымі беларускімі службоўцамі былі прызнаныя Еўразвязам адказнымі за фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку гэтага года.