Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Нестасоўкі на міжведамасным узроўні, якія мяшаюць рэалізацыі падпісаных у рамках "саюзнай дзяржавы" міжурадавых пагадненняў, узнікаюць з-за адсутнасці механізму пагаджэння кіраўнічых рашэнняў, якія прымаюцца ў Беларусі і Расеі. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў кіраўнік аддзела сацыяльнай палітыкі Дэпартамента сацыяльнай палітыкі і інфармацыйнага забеспячэння Пастаяннага камітэту "саюзнай дзяржавы" Іван Яновіч.
Ён адзначыў, што дадзеная праблема з`яўляецца агульнай як для сацыяльнай, так і для эканамічнай сфер. На нядаўнім паседжанні Савета Міністраў “саюзнай дзяржавы” міністэрствам юстыцыі двух краін было дадзена даручэнне знайсці такі механізм папярэдняга пагаджэння пры прыняцці тых або іншых нарматыўных актаў хаця б ў сферы, датычнай забеспячэння роўных правоў грамадзян Беларусі і Расей, паведаміў Іван Яновіч.
Адмыслоўца зазаначыў, што рашэнне дадзенага пытання звязана са шматлікімі складанасцямі. "Але гэта прадухіліла бы шматлікія калізіі, якія узнікаюць з-за таго, што прымаюцца нарматыўныя акты без аглядкі на свайго партнёра па "саюзнай дзяржаве", – сказаў Іван Яновіч. – А затым прыходзіцца марнаваць значныя сродкі на ўніфікацыю заканадаўстваў. Бо мы спачатку законы прымаем, а потым ужо спрабуем іх уніфікаваць, што, на мой погляд, больш складана, чым занесці змены адразу, падчас падрыхтоўчага перыяду".
У якасці паказальнага прыкладу ён нагадаў сітуацыю, калі ў Расеі было прынятае рашэнне, якое павялічвае дазволеную для вывазу грамадзянамі суму замежнай валюты, а ў Беларусі гэтая сума была значна менш. Тады беларускаму ўраду давялося ледзь не на працягу сутак прымаць аналагічнае рашэнне, каб не ставіць людзей у складаную сітуацыю. "Чаму было не параіцца з беларускім бокам да прыняцця новаўвядзення, зразумела ж, што расейскія грамадзяне выязджаюць не толькі ў Турэччыну?", – задаў рытарычнае пытанне Іван Яновіч.