Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віку Мароз адправілі ў Бабруйск? 17:14, 12/10/2006
Італьянскія псіхолагі Лаура Баталья і Антаньета Cімі, якія назіралі Віку Мароз, 11 кастрычніка вярнуліся на радзіму, паведаміў БелаПАН са спасылкай на італьянскае інфармацыйнае агенцтва AGI. Яны суправаджалі дзяўчынку падчас яе рэпатрыяцыі ў ноч з 29 на 30 верасня і працавалі з ёй у Беларусі на працягу аднога з паловай тыдняў.
У чацвер лекары прыбылі ў Генузскі суд па справах непаўналетніх, каб прадставіць суддзі Карлу Каватортэ справаздачу аб умовах утрымання В.Мароз і "выніках праграмы адаптацыі дзяўчынкі да радзімы". К.Каватортэ вёў справу В.Мароз і прымаў рашэнне аб яе вяртанні на радзіму.
У канцы мінулага тыдня беларускія і італьянскія лекары падрыхтавалі справаздачу, дзе адзначаецца, што стан дзяўчынкі нармалізуецца, аднак тэрмін рэабілітацыі вызначыць пакуль цяжка. Адмыслоўцы мяркуюць, што дзіцяці пакуль варта цалкам адгарадзіць ад любых кантактаў з сям`ёй Джуста-Барначын, якая хавала яе на працягу трох тыдняў.
Беларускія службоўцы не кажуць пра месца знаходжання В.Мароз, італьянцы паведамляюць, што гэта Бабруйск (Магілёўская вобласць).