Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Бюлетэні на мясцавых выбарах будуць рознакаляровымі 16:40, 12/10/2006
На паседжанні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў сёння быў зацвержаны шэраг пастаноў, датычных правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына нагадала, што паводле Указу прэзідэнта Беларусі ад 10 кастрычніка 2006 г. № 607 мясцовыя выбары прызначаныя на 14 студзеня 2007 г. Сярод першачарговых дакументаў, прынятых Цэнтрвыбаркамам, каляндарны план выбарчай кампаніі, у якім адзначаныя працэдуры ўтварэння выбаркамаў, участкаў для галасавання, фармаванні спісаў выбаршчыкаў, вылучэнні і рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, перыяд вядзення перадвыбарнай агітацыі.
Цэнтрвыбаркам таксама зацвердзіў пастанову, якая рэгламентуе пытанні галоснасці. Яна датычыцца парадку вылучэння, акрэдытацыі і дзейнасці назіральнікаў, а таксама асвятлення выбарчай кампаніі ў сродках масавай інфармацыі.
ЦВК таксама прыняў сёння пастановы, датычныя формы і захоўвання дакументаў. Вызначана, што дакументы Цэнтрвыбаркама будуць захоўвацца на працягу пяці гадоў пасля выбараў у ЦВК, а затым перадавацца ў нацыянальны архіў. Бюлетэні для галасавання і падпісныя лісты захоўваюцца 6 месяцаў, а затым знішчаюцца. Мяркуецца, што падчас выбараў, якія адбудуцца ў студзені, бюлетэні будуць мець розныя колеры ў залежнасці ад узроўня Савета, у які ідзе абранне дэпутатаў.