Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Брестский курьер» выключаюць з падпіснога каталогу 11:11, 13/10/2006
Недзяржаўную газету “Брестский курьер” выключаюць з падпіснога каталогу на наступны год. Пра гэта рэдакцыя даведалася з ліста ад мясцовай філіі “Белпошты”. Дамова на распаўсюд і дастаўку газеты заканчваецца 31 снежня 2006 году. “Белпошта” не паведамляе прычынаў скасавання дамовы.
Дарэчы, месяц таму дзяржаўная арганізацыя прапанавала рэдакцыі ўключыць “Брестский курьер” ў падпісны каталог на 2007 год. Рэдакцыя своечасова аплаціла паслугі і падала ўсю неабходную інфармацыю. 25 верасня “Белпошта” паведаміла, што ўнесла газету ў падпісны каталог на першае паўгоддзе наступнага году, інфармуе служба маніторынгу “Беларускай асацыяцыі журналістаў”.