Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларуская пракуратура прызнала гібель літоўскага дыпламата «няшчасным выпадкам» 14:16, 13/10/2006
Як паведамляе газета Lietuvos žinios, пракуратура Брэста яшчэ 6 кастрычніка вынесла пастанову аб не ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні гібелі супрацоўніка амбасады Літвы ў Беларусі Вітаўтаса Поцюнаса. Сабраны матэрыял дазваляе сцвярджаць, што смерць Поцюнаса – гэта ўсяго толькі няшчасны выпадак. Вывучэнне абставін гібелі дыпламата спынена. Праўда, Пракуратура Беларусі збіраецца яшчэ раз праглядзець увесь сабраны матэрыял.
Галоўны пракурор следчага дэпартамента Генпракуратуры Літвы па арганізаваных злачынствах і карупцыі Альгімантас Клюнка не ўтойвае, што аб завяршэнні следства беларускім бокам пазнаў з публікацыі ў літоўскай газеце. 11 кастрычніка Генпракуратура Літвы яшчэ не была афіцыйна інфармаваная пра вынікі следства.
Нагадаем, што Поцюнас загінуў у ноч з 22 на 23 жніўня ў Брэсце ў выніку падзення з дзевятага паверху гасцініцы "Інтурыст". Цела дыпламату было выяўлена каля будынка гасцініцы.