Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Амбасаду ЗША турбуе стан галадаючых пратэстантаў 11:13, 13/10/2006
Прадстаўнікі амбасады ЗША Лаўра Джордан і Натан Лэйн наведвалі сёння царкву "Новае жыццё". Мэтай іх візіту было ўбачыць, што адбываецца ў будынку царквы і які стан здароўя галадаючых. Прадстаўнікі амбасады пагутарылі з пастарам Вячаславам Ганчарэнка, пажадаўшы яму цвёрдасці і мужнасці. Па апошніх дадзеных, у царкве сёння галадаюць 214 чалавек.