Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Івану Круку адмовілі ў датэрміновым вызваленьні 15:56, 13/10/2006
Напярэдадні судовага паседжаньня, на якім разглядалася пытаньне пра датэрміновае вызваленьне, супрацоўнікі турмы знайшлі ў камэры “забаронены прадмет”. Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміла жонка апазыцыянэра Вольга Крук са спасылкай на ліст ад мужа. Іван Крук не ўдакладніў, што ў яго знайшлі, але паведаміў, што менавіта гэта стала прычынай адмовы ў датэрміновым вызваленьні. Вольга Крук не выключае, што “забаронены прадмет” яе мужу падкінулі.
Былы актывіст выбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча ў Астраўцы (Гарадзенская вобласьць) Іван Крук быў асуджаны за супраціў міліцыі на 6 месяцаў арышту. Тэрмін зьняволеньня сканчваецца ў студзені 2007 года. Іван Крук адбывае пакараньне ў Глыбоцкай турме Віцебскай вобласьці. Дамоў Іван Крук пісаў, што знаходзіцца ў перанаселенай камэры і пакутуе ад таго, што ўсе сукамэрнікі паляць.