Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Вільні на семінары ПА НАТА абмяркоўваецца сытуацыя ў Беларусі
18:30, 13/10/2006

На сэмінары Парлямэнцкай асамблеі НАТО у Вільні абмяркоўваюцца палітычныя, эканамічныя, грамадзкія працэсы ў Беларусі, а таксама праходзяць дыскусіі, як дапамагчы беларускаму народу і дэмакратычным сілам Беларусі, што рабіць, каб краіна не апынулася цалкам адрэзанай ад Эўразьвязу, паведамляе «Радыё Свабода».

Форум адкрылі кіраўнік дэлегацыі Бундэстагу ў ПА НАТО Карл Ламэрс і парлямэнтар Антанас Валёніс, былы міністар замежных справаў Літвы, і магчыма, будучы амбасадар Літвы ў Беларусі. Яны адзначылі ўзмацненьне палітычнага перасьледу апазыцыі ў Беларусі, парушэньне дэмакратычных нормаў, выказалі неспакой адносна далейшай ізаляцыі Беларусі.

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Ліцьвіна паведаміла пра апошнія рэпрэсіі супраць СМІ ў Беларусі і пра сытуацыю з альтэрнатыўным незалежным вяшчаньнем на Беларусь.

Віцэ-старшыня дэлегацыі літоўскага Сойму ў ПА НАТО Раса Юкнявічэне зазначае, што апошнім часам неспакой выклікае візавая палітыка Эўразьвязу, паводле якой плянуецца павышэньне візавых тарыфаў для беларускіх грамадзянаў.

“Літва імкнецца, каб зьмяніць погляд Эўразьвязу на візавую палітыку, каб занадта высокія кошты на візы ў краіны Эўразьвязу не адштурхнулі беларускую грамадзкасьць ад нас і ад Эўразьвязу. Чым больш людзей прыедуць ў Літву, пабачаць жыцьцё ў Літве, тым меней застанецца месца для прапаганды Лукашэнкі, паводле якой мы тут, нібыта, амаль паміраем з голаду”, -- сказала дэпутатка.

Сёньня у Сойме Літве у Камітэце замежных спраў па ініцыятыве парлямэнтара Вацлава Станкевіча адбылося закрытае абмеркаваньне праблемы падвышэньня візавых тарыфаў з боку Эўразьвязу для грамадзянаў Беларусі.

У сэмінары ўдзельнічаюць парлямантары з краінаў-сябраў НАТО, прадстаўнікі міжнародных арганізацыяў, палітолягі з розных краінаў, а таксама прадстаўнікі літоўскага ўраду, прадстаўнікі грамадзкіх і палітычных арганізацыяў зь Беларусі, -- старшыня Партыі БНФ вінцук Вячорка і ягоны намесьнік Алесь Міхалевіч, намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук.

Сэмінар арганізаваны літоўскай парляманцкай дэлегацыяй ў ПА НАТО, як тлумачыцца, з мэтай паспрыяць стварэньню ў Эўразьвязе яснай, канкрэтнай стратэгіі адносна таго, як зьмяніць становішча ў Беларусі і якім чынам спрыяць дэмакратазацыі краіны.

Беларуская моладзь Вільні арганізавала пікет перад будынкам, дзе адбываецца форум, каб зьвярнуць увагу на перасьлед грамадзкі і палітычна актыўнай моладзі ў Беларусі. Пікетоўцы трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, плякаты з надпісамі на ангельскай і беларускай мовах: “Свабоду Паўлу Красоўскаму і Зьмітру Дашкевічу!“, “Надыйшоў час сказаць праўду!“.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: